Беларуска адпрацавала 32 гады, але перад пенсіяй адзін год «згубіўся»
8- 18.07.2025, 12:07
- 6,196

Як гэта выйшла?
Жыхарка Браслава ўладкавалася ў 1993 годзе фельчаркай хуткай дапамогі ў лякарню, а ў 2025 годзе прыйшоў час выйсці на пенсію. Праўда, пры разліку не ўлічылі ейны заробак за цэлы год.
Высветлілася, што ў архіве лякарні не было звестак пра яе заробак з 1 студзеня да 31 снежня 1997 года, іх месцазнаходжанне невядомае. З-за гэтага індывідуальны каэфіцыент за названы перыяд залічваецца нулявым значэннем. Гэта ўплывае на суму пенсіі ў бок змяншэння.
Жанчына вырашыла надумала факт атрымання заробку ў 1997 годзе праз суд — зыходзячы з сумы сярэдняга заробку фельчараў, якія працавалі разам з ёй у гэты час, звесткі ў дачыненні да якіх захаваліся.
З улікам таго, што факт працы жанчыны з 1 студзеня да 31 снежня 1997 года дакументальна пацверджаны і Браслаўская лякарня ў гэты час штомесяц выплачвала абавязковыя страхавыя ўнёскі ў ФСАН, суд прыйшоў да высновы, што заяўленыя патрабаванні абгрунтаваныя. Суд устанавіў факт атрымання заробку заяўніцай у пэўнай суме.