28 лiпеня 2025, панядзелак, 19:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Смаргоні «замінаваў» кватэру знаёмай

5
Жыхар Смаргоні «замінаваў» кватэру знаёмай
ілюстрацыйнае фота

Бо ў яе надоўга заседзелася ягоная сужыцелька.

Незвычайны інцыдэнт адбыўся ў Смаргоні ўвечары 5 чэрвеня. Позна ўвечары ў РАУС паступіў званок ад невядомага, які паведаміў, што ў адной з кватэр райцэнтра на стале ляжаць гранаты. Пасля гэтага дабрадзей адразу ж паклаў слухаўку.

На месца выкліку аператыўна прыбылі супрацоўнікі міліцыі, аднак ніякія выбуховыя прылады выяўленыя не былі.

Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў асоба пранкера была ўстаноўленая. Ім быў 45-гадовы жыхар Смаргоні. Як высветлілася, мужчына ў той вечар у стане алкагольнага ап'янення прыйшоў да знаёмай, у якой у гасцях была ягоная сужыцелька. Жанчына адмаўлялася вяртацца дадому, і тады мужчына надумаў прымусіць яе сысці, інсцэнаваўшы пагрозу выбуху.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб загадзя фальшывым паведамленні аб небяспецы. Яна прадугледжвае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках