УСУ вызвалілі Ялту і Васкрасенку
16- 18.07.2025, 13:06
- 31,290

Усталяваныя два ўкраінскія сцягі.
У Данецкай вобласці сілы абароны Украіны маюць поспехі. Яны змаглі вярнуць пад свой кантроль два населеныя пункты на паўднёва-данецкім кірунку, піша «Фокус».
Пра гэта таксама паведаміў баец Сіл абароны Украіны "Мучной" у сваім тэлеграм-канале 18 ліпеня.
«Нашы казакі дзякуючы зладжаным дзеянням змаглі вярнуць пад свой кантроль населеныя пункты Ялта і Васкрасенка, усталяваўшы 2 украінскіх сцягі. Калі сіл ужо няма і веры ўнутры ніякай не застаецца, усё роўна ёсць той самы прасвет, які пакажа годны шлях — і гэты шлях нашы байцы прайшлі», — напісаў ён.

Ён таксама праінфармаваў, што на Канстанцінаўскім кірунку УС РФ змаглі даціснуць Папоў Яр, а ўкраінскія абаронцы вымушаныя былі адкаціцца. Таксама акупанты пачалі рыхтавацца да штурму Палтаўкі. У раёне Прадцечына супраціўніку так і не ўдалося зайсці ў сяло, таму ён наважыў з дрона скінуць свой сцяг, каб паказаць хоць нейкія поспехі.
На Северскім кірунку УСУ знішчылі 4 пазіцыі расейцаў. Баявая праца тут працягваецца і далей.
На Ліманскім кірунку ёсць мінімальныя прасоўвання расейцаў на ўсход ад Карпаўкі.

У справаздачы Генштаба УСУ 18 ліпеня паведамлялася, што на Пакроўскім кірунку сілы абароны спынілі 61 штурм агрэсара ў раёнах населеных пунктаў Палтаўка, Папоў Яр, Радзінскае, Новатарэцкае, Міралюбаўка, Новаэканамічнае, Лісоўка, Новаўкраінка, Зверава, Удачнае, Мураўка, Аляксееўка, Дачнае і ў кірунку Пакроўска, Мірнаграда, Владзіміраўкі і Новапаўлаўкі.
На Новапаўлаўскім кірунку сілы абароны спынілі 17 спроб ворага прарваць абарончыя рубяжы ў раёнах населеных пунктаў Паддубнае, Звезда, Цеміроўка, Мірнае, Васкрасенка, Свабоднае Поле, Шаўчэнка, Зялёнае Поле.