28 лiпеня 2025, панядзелак, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Яно такім і павінна быць»

10
«Яно такім і павінна быць»
ілюстрацыйнае фота

Беларуская згушчонка без цукру выклікала пытанні ў карыстальнікаў сацсеткі.

Адная з карыстальніц відэаплатформы TikTok падзялілася відэа незвычайнага згушчонага малака вытворчасці Глыбоцкага малочнакансервавага камбіната. Аўтарку збянтэжыла кансістэнцыя згушчонкі без цукру: на думку спадарыні, для згушчонкі яна была занадта рэдкая. Гледачы патлумачылі, у чым справа.

«Я яе адкрыла, і як быццам яно не зусім згушчанае малако. Можа, я нешта не разумею і згушчанае не абавязкова павінна быць густое, можа быць і рэдкае?»- задала пытанне аўтарка роліка, звярнуўшыся па дапамогу да публікі ў TikTok.

Мяркуючы з каментароў пад відэа, спадарыня — далёка не першая пакупніца, каго збянтэжыла такая форма згушчонкі. Але высветлілася, што гэта нармальная кансістэнцыя, а прычына больш вадкай формы менавіта ў адсутнасці цукру ў складзе.

«Яно такім і павінна быць, сама купіла, здзівілася, потым загугліла», — напісала адна з глядачак.

«Я напісаў ім у чат на сайце, з гэтай самай прычыны. Яны адказалі, што гэта малако згушчанае такое і павінна быць, яно гусцейшае, чым звычайнае або пастэрызаванан, выкарыстоўваецца для дадавання ў каву, гарбату і г.д.» — падзяліўся вынікамі свайго «расследавання» іншы глядач.

У ролі згушчальніка ў згушчонцы звычайна выступае цукар. Пры варэнні ён карамелізуецца і гусне, даючы прадукту звыклую большасці пакупнікоў шчыльную структуру. У гэтым жа малацэ цукру няма — вытворца замяніў яго раслінным падсалоджвальнікам - стэвіяй. Звычайна гэта робяць для зніжэння каларыйнасці прадукту, каб зрабіць яго больш карысным для тых, хто сочыць за фігурай або вымушаны з медыцынскіх паказаннях абмяжоўваць спажыванне цукру. Аднак стэвія не мае такіх жа ўласцівасцяў, як цукар, таму патрэбнай цягучасці не дае.

Калі ўважліва вывучыць этыкетку на бляшанцы, вы ўбачыце, што ў складзе гэтага прадукту цукру няма і наогул ён вельмі лаканічны:

- нармалізаванае малако,

- падсалоджвальнік натуральны стэвія (мальтадэкстрын, стэвіёл глікозід Е960, араматызатар),

- стабілізатар Е339.

Дарэчы, вытворца на этыкетцы папярэджвае спажыўца аб вадкай кансістэнцыі. Там выразна напісана, што кансістэнцыя прадукту «аднастайная, адпаведная вадкім вяршкам, мае колер натуральнага малака або з крэмавым адценнем». Каштуе гэты тып згушчонкі, як правіла, крыху танней, чым класічная з цукрам.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках