26 лiпеня 2025, Субота, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На нарадзе ў Лукашэнкі спрачаліся чыноўнікі

63
На нарадзе ў Лукашэнкі спрачаліся чыноўнікі

Пазней гнеўна выказаўся і сам дыктатар.

На селектарнай нарадзе ў пытаннях кампаніі ўборкі, якую 18 ліпеня сабраў Аляксандр Лукашэнка, адбылася сварка. Кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў заявіў, што віцебскія чыноўнікі схавалі ад яго інфармацыю аб кадравым дэфіцыце ў сельскай гаспадарцы, тыя запярэчылі, што гэта няпраўда. Сам Лукашэнка выказаўя гнеўна і даручыў старшыні «савета рэспублікі» Наталлі Качанавай разабрацца ў сітуацыі, перадае «Зеркало».

Падчас дакладу Аляксандру Лукашэнку кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Васіль Герасімаў заявіў, што «асобныя аблвыканкамы вырашылі кадравы дэфіцыт зусім проста»:

- Так, райвыканкамы Віцебскай вобласці зрабілі справаздачу Ляўковічу Сяргею Віктаравічу, першаму намеснік губернатара, аб тым, што ўсе камбайны ўкамплектаваныя. Ён у сваю чаргу забараніў даваць любую інфармацыю Камітэту дзяржкантролю. Разам з тым у вобласці не хапала 615 механізатараў, з якіх на 14 ліпеня прыбыло толькі 168 - гэта пятая частка. У тым ліку камбайнераў 43 - гэта 30%, - паведаміў кіраўнік ведамства.

Лукашэнка гэтай заяве здзівіўся:

- Не зразумеў, як гэта вам маглі забараніць не даць інфармацыю? І дзе гэты чынуша, які не даў вам інфармацыю?

Герасімаў удакладніў, што «першы намеснік забараніў сваім падначаленым даваць нам інфармацыю ў вуснай форме». На гэта Лукашэнка пацікавіўся, «дзе гэты першы нам» і «чаму ён у вас з кайданкамі не ходзіць па Менску ці не знаходзіцца ў месцах не так далёкіх».

Тут у размову ўступіў кіраўнік Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, які ўдзельнічаў у нарадзе па відэасувязі, па левую руку ад яго сядзеў той самы першы намеснік Сяргей Ляўковіч.

Субоцін рэзка запярэчыў Герасімаву, заявіў, што агучаныя ім абвінавачванні - няпраўда:

- Уся інфармацыя ў любым доступе, у любым фармаце. Мы нічога не хаваем, нават, можа, паказваем болей, чым трэба.

Лукашэнка даручыў Качанавай разабрацца, як насамрэч ідуць справы з аграрнымі кадрамі ў Віцебскай вобласці.

- Ну ясна, не далі інфармацыю нейкаму абласному вашаму кіраўніку. Ну дык там ёсць губернатар, вось ён кажа - няпраўда. Ну, а вы да губернатара звярнуліся? - спытаў ён Герасімава.

- Я інфармацыю атрымаў, але некаторыя думаюць, што, калі яны будуць нешта хаваць, сітуацыя ў вобласці палепшыцца. Я інфармацыю знайду ў любым выпадку, - запэўніў кіраўнік КДК.

Лукашэнка даручыў Герасімаву «прымаць самыя жорсткія пастановы», калі правата чыноўніка пацвердзіцца. І следам адчытаў:

- Трэба рабіць усё карэктна, вырашаць пытанні без усялякіх там скарг і іншае. Калі табе нейкі чыноўнік не даў інфармацыю, я б ужо задумаўся аб падначаленым: чаго ж яму не даюць інфармацыю? Ён мусіць працаваць так, каб нават да вас не даводзіць гэтыя пытанні.

- Падначалены інфармацыю знайшоў, і справа не ў гэтым факце. Каб было зразумела, што такімі шляхамі карціну не выправіш. Вось у чым сутнасць. І ўсе гэтыя прыпіскі, скажэнні інфармацыі ні да чаго добрага не вядуць, таму што мы потым прымаем няправільныя рашэнні, - стаяў на сваім Герасімаў.

Аднак Лукашэнка на гэта заявіў, што «ўборка толькі-толькі пачалася» і «няспраўнасці розніца - можа быць, проста шасцярэнька нейкая своечасова не прыйшла, але гэта дробязь»:

- Разумееце, трэба падчас ацэнки бачыць аб'ём, маштаб недапрацовак. Не трэба вось проста так – «дрэнна і ўсё». <… > Трэба аналізаваць і рабіць адпаведныя высновы, - дадаў дыктатар.

Скончыў ён сваю тыраду просьбай «перадаць Камітэту дзяржкантролю, працаўнікам нашым на месцах, каб яны былі вельмі акуратныя. Не трэба хадзіць, ірваць на сабе кашулю і крычаць, што я тут галоўны начальнік».

Адзначым, раней на той жа нарадзе Камітэт дзяржаўнага кантролю, Генпракуратура і МУС паскардзіліся Лукашэнку, што ў некаторых рэгіёнах дрэнна падрыхтаваліся да ўборачнай кампаніі — напрыклад, стаяць няспраўныя і збожжаўборачныя камбайны, і зернесушыльныя комплексы.

- Збожжаўборачныя камбайны не гатовыя да працы практычна ў кожнай трэцяй з правераных гаспадарак рэспублікі.Разам з гэтым у асобных арганізацыях рамонт нават не пачыналі праз адсутнасць запасных частак і механізатарскіх кадраў. У шэрагу сельгасарганізацый не падрыхтаваныя склады для прыёмкі ўраджаю. Не ўсюды належным чынам дбаюць аб забеспячэнні тэхнікі паливам, запаснымі часткамі, праз гэта магчымыя страты працоўнага часу. Ізноў жа, ніяк не пераможам прыпіскі. У 5% правераных гаспадарак устаноўленыя выпадкі, калі тэхніка была гатовая да працы толькі на паперы. Дзіўна, каго спрабуюць падмануць, - скардзіўся Лукашэнка.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках