26 лiпеня 2025, Субота, 1:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска паскардзілася на набыты хлеб, а ў пякарні патлумачылі, што ён захварэў.

11
Беларуска паскардзілася на набыты хлеб, а ў пякарні патлумачылі, што ён захварэў.

На што?

Беларуска выклала ў сеціве відэа з набытым хлебам вытворчасці Ляхавіцкага кааппрама: прадукт развальваецца на кавалкі, а ўнутры — сырое, ліпкае цеста, нібыта яго не дапяклі. На прадпрыемстве патлумачылі выданню “Ляхавіцкі веснік”, што адбылося.

Кіраўніца вытворчасці філіяла «Кааппрам» Ляхавіцкага райспажыўтаварыства Наталля Ваўчок паведаміла, што хлеб, хутчэй за ўсё,пашкоджаны бульбяной хваробай. Паводле яе слоў, яна можа пашкодзіць хлебабулачныя пшанічныя і пшанічна-жытнія вырабы праз гарачае надвор'е і павышаную вільготнасць.

«Гэтае захворванне звязанае з наяўнасцю на збожжы спораў бульбяной палачкі, і ў пякарнай вытворчасці цалкам застрахавацца ад яе немагчыма. Асноўныя прыкметы бульбяной хваробы хлеба - усярэдзіне хлеб волкі з характэрнымі разорамі, ліпкі мякіш, непрыемны пах. Па відэа можна здагадацца пра наяўнасць менавіта гэтага захворвання», - сказала Наталля Ваўчок.

Яна запэўніла, што тэхналагічны працэс падчас выпечкі хлеба не парушаецца. І звярнула ўвагу, што трэба выконваць умовы захоўвання хлеба:

«Тэрмін прыдатнасці неўпакаванага хлеба з выкананем ўсіх неабходных умоў - 36 гадзін. Калі яго захоўваць даўжэй, у гарачым памяшканні і поліэтыленавым пачку, то магчымыя праявы захворвання. Таму не купляйце хлеб і булачныя ў запас, выкарыстоўвайце іх свежымі на працягу 12-14 гадзін пасля выпечкі, летам хлеб пажадана захоўваць у лядоўні.а не ў поліэтыленавым пачку».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках