У Харкаўскай вобласці УСУ разбамбілі РСЗА «Град» і хованкі акупантаў
1- 19.07.2025, 20:42
- 3,042

«Варожая пяхота выйшла з чату».
18 ліпеня байцы 3-й Асобнай штурмавой брыгады дзейсна адпрацавалі па ворагу ў Харкаўскай вобласці. Аператарам дронаў удалося ліквідаваць некалькіх пяхотнікаў, а потым падбіць «тлустую цэль» – БМ-21 «Град».
Як можна заўважыць на відэа, апублікаваным у Telegram-канале 3-й АШБр, авіяцыя ноччу дагнала РСЗА на дарозе. Дроны змаглі знішчыць дзве варожыя сістэмы РЭБ і некалькі антэнаў. Аператарам БПЛА ўдалося выявіць і знішчыць варожую гармату і мінамёт.
Расейскія салдаты спрабавалі схавацца ад беспілотнікаў, але іх групы былі тройчы знішчаныя ў акопах, яшчэ адзін збор жывой сілы акупантаў быў ліквідаваны пад мостам і нават у хляве.
«Варожая пяхота выйшла з чату», – канстатавалі ў 3-й АШБр.