26 лiпеня 2025, Субота, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Newsweek: Новы электрасамакат кідае выклік Tesla

9
Newsweek: Новы электрасамакат кідае выклік Tesla
ФОТА: NEWSWEEK

Bo Turbo разганяецца да 160 км/г.

Брытанская кампанія Bo прапанавала свой новы электрасамакат Turbo, які разганяецца да 100 міляў за гадзіну (160 км/г), пераўзыходзіць Tesla Model 3 у паскарэнні і здольны праехаць да 240 км на адным зарадзе – больш, чым электракар BMW i3, піша Newsweek (пераклад – сайт Charter97.org).

Створаны на базе мадэлі Bo M, Turbo распрацоўвалі і тэставалі 18 месяцаў. Паводле словаў сузаснавальніка і CEO кампаніі Оскара Моргана, ідэя нарадзілася з расчаравання ў існых e-самакатах: «Яны альбо занадта слабыя, альбо залішне экстрэмальныя. Мы хацелі пазадарожнік сярод самакатаў, магутны, якасны і стылёвы».

Bo Turbo абсталяваны 88-вольтавай батарэяй, якая выдае магутнасць, эквівалентную зарадцы 1500 iPhone адначасова. Першыя выпрабаванні прайшлі на трасе Гудвуд, дзе самакат разагнаўся да 137 км/г. Пазней атрымалася дасягнуць заяўленых 160 км/г.

Распрацоўнікі аддалі ўвагу не толькі тэхнічным характарыстыкам, але і эстэтыцы. «Нам важная кожная дэталь: ад моманту ўключэння да рэакцыі мінакоў, калі вы праязджаеце міма», – адзначыў Морган.

Bo Turbo арыентаваны на дзве аўдыторыі: карыстальнікаў, якія шукаюць паляпшэнне пасля мадэляў накшталт Segway, і наватараў, гатовых паспрабаваць новае. Сярод пакупнікоў – хірургі, юрысты і топ-мэнэджары.

Кампанія пазіцыянуе Bo Turbo як забойцу Tesla на рынку асабістага электратранспарту.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках