27 лiпеня 2025, Нядзеля, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму

1
У Наваполацку выбухам знеслі даваенную казарму

Будынак быў узведзены яшчэ ў 1936 годзе.

19 ліпеня ў мікрараёне Баравуха ў Наваполацку сапёры з атрада «Віцязь» знішчылі выбухам аварыйны трохпавярховы будынак – былую ваенную казарму. Як паведамілі ў МНС, усе працы прайшлі належным чынам, без здарэнняў.

Будынак па вуліцы Азёрнай быў узведзены яшчэ ў 1936 годзе. У 2021 годзе яго разам з іншай казармай на аўкцыёне набыла прыватная фірма з Віцебска за сімвалічную плату – усяго за адну базавую велічыню. Папярэднія спробы прадаць гэтыя аб'екты доўжыліся пяць гадоў.

Паводле ўмоваў аўкцыёну, інвестар павінен быў перарабіць будынкі ў жыллё з паліклінікай і нежылымі памяшканнямі, але да рэалізацыі праекту справа так і не дайшла.

Мікрараён Баравуха (былое ваеннае мястэчка Баравуха-1) стаў часткай Наваполацка ў 2019 годзе. Ён быў заснаваны ў 1935–1936 гадах у межах будаўніцтва Полацкага ўмацаванага раёна. Некаторыя будынкі таго часу захаваліся да гэтага часу.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках