26 лiпеня 2025, Субота, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Малдове прарасейскаму блоку забаранілі ўдзельнічаць у выбарах

5
У Малдове прарасейскаму блоку забаранілі ўдзельнічаць у выбарах
ІЛАН ШОР
ФОТА: THE INSIDER

Палітычную сілу збеглага алігарха забанілі.

ЦВК Малдовы адмовіў у рэгістрацыі блоку «Перамога» для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах, прызначаных на 28 верасня, паведамляе РІА «Новости». Пастанова была прынятая ў суботу большасцю галасоў. Падставай для адмовы сталі выяўленыя парушэнні ў дакументах, пададзеных 14 ліпеня, а таксама неадпаведнасць патрабаванням выбарчага заканадаўства.

Блок «Перамога» (Pobeda – Victorie) – гэта прарасейская апазіцыйная палітычная кааліцыя ў Малдове, створаная 21 красавіка 2024 года ў Маскве. Заснавальнік і лідар кааліцыі – беглы алігарх, які знаходзіцца пад следствам у Малдове, Ілан Шор, які ўцёк у Расею і атрымаў там грамадзянства.

Выканальная сакратарка блоку – кіраўніца Гагаузіі Яўгенія Гуцул, якая абвінавачваецца паводле справы аб незаконным фінансаванні партыі «Шор», што вылучала Гуцул на выбары башкана. Паводле версіі следства, Яўгенія Гуцул у 2019–2022 гадах, будучы сакратаркай партыі «Шор», вазіла ў Малдову грошы з Расеі.

Галоўная ідэя блоку «Перамога» – крытыка «празаходняга» курсу Малдовы, прасоўванне ідэй еўразійскай інтэграцыі і ўступлення ў ЕАЭС, абвяшчэнне звязу з Расеяй, уключаючы магчымае ўваходжанне ў федэралізацыю з Гагаузіяй і Прыднястроўем.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках