Трамп прыгразіў Ірану
2- 19.07.2025, 19:05
- 4,832

ЗША могуць нанесці новы ўдар.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп прыгразіў Ірану: у выпадку спробы аднавіць або пабудаваць ядзерныя аб'екты – яны будуць знішчаныя.
Пра гэта ён напісаў у сваёй сацыяльнай сетцы Truth Social.
Трамп у суботу, 19 ліпеня, заявіў, што ўсе тры ядзерныя аб'екты ў Іране былі «цалкам знішчаныя».
«Спатрэбяцца гады, каб аднавіць іх працу, і, калі Іран захоча гэта зрабіць, яму будзе значна больш выгадна пачаць усё зноўку ў трох розных месцах, перш чым гэтыя аб'екты будуць знішчаныя, калі ён надумае гэта зрабіць», – запэўніў амерыканскі лідар.
Як вядома, адміністрацыя Дональда Трампа абвясціла пра кампанію «максімальнага ціску» на Іран, закліканую перашкодзіць яму атрымаць ядзерную зброю.