27 лiпеня 2025, Нядзеля, 16:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грамадзянаў Чэхіі, якія адмаўлялі вайну ва Украіне, прывезлі ў зону баявых дзеянняў

12
Грамадзянаў Чэхіі, якія адмаўлялі вайну ва Украіне, прывезлі ў зону баявых дзеянняў
ФОТА: PUNK FILM

Пра паездку знялі фільм.

Дакументалісты з Чэхіі знялі фільм пра трох грамадзянаў сваёй краіны, якія скептычна ставіліся да вайны РФ супраць Украіны і ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага. Іх прывезлі на ўсход Украіны, каб тыя ўбачылі ўсё на ўласныя вочы, піша New Voice.

Прэм'ера фільма пад назвай «Вялікая патрыятычная паездка» запланаваная на 21 жніўня. Паводле звестак выдання, чэхі ехалі ва Украіну з перакананнем, што ніякай вайны не існуе.

Журналісты адзначылі, што ўдзел у праекце ўзялі два мужчыны і адна жанчына, якія грэбліва называлі вайну «спецаперацыяй» і адкрыта падтрымлівалі расейскую пазіцыю. Яны распаўсюджвалі тэзісы пра змову медыя, сумняваліся ў колькасці ахвяраў і вінавацілі ва ўсім Зяленскага.

Падчас падарожжа чэхі трапілі пад ракетныя абстрэлы, размаўлялі з параненымі, наведалі месцы масавых пахаванняў і зайшлі ў падземную школу ў метро, дзе вучацца дзеці. Іх рэакцыю на ўбачанае здымалі на камеру.

У праекце таксама ўдзельнічалі аналітык у бяспецы, псіхіятр і перакладніца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках