25 лiпеня 2025, Пятніца, 23:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аліеў параіў Украіне «не змірацца» з акупацыяй тэрыторый

4
Аліеў параіў Украіне «не змірацца» з акупацыяй тэрыторый

Азербайджан афіцыйна выступае ў падтрымку ўкраінскай тэрытарыяльнай цэласнасці.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў параіў Украіне «не змірацца» з акупацыяй яе тэрыторый з боку Расеі. Пра гэта ён сказаў на медыяфоруме ў горадзе Шуша, адказваючы на пытанне ўкраінскага журналіста Дзмітрыя Гардона, паведамляе «Радыё Свабода».

Аліеў правёў паралелі паміж сітуацыяй Азербайджана, частка тэрыторыі якога – Нагорны Карабах і прылеглыя раёны – не кантралявалася Баку блізу 30 гадоў, і Украіны. Урэшце Азербайджан узброеным шляхам у 2023 годзе ўстанавіў кантроль над Карабахам, які пакінула практычна ўсё ягонае армянскае насельніцтва.

«За гады перамоўнага працэсу, а я ўдзельнічаў у ім з канца 2003 года, за 17 гадоў, было вельмі шмат прапановаў, вельмі шмат сустрэчаў. Было вельмі шмат мэсэджаў, пра тое, што трэба змірыцца з рэаліямі», – сказаў прэзідэнт Азербайджана. «І потым мы пастанавілі, што мы створым новыя рэаліі, і вы будзеце з імі мірыцца. Так і здарылася», – адзначыў Аліеў.

Азербайджан афіцыйна выступае ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках