АРІП растлумачыў, якія змены ўвядзе для кліентаў
- 19.07.2025, 20:51
- 6,854

Новаўвядзенні чакаюць беларусаў з 1 жніўня.
З 1 жніўня АРІП адключыць асабістыя кабінеты карыстальнікаў, якія да гэтай даты не пяройдуць на абслугоўванне паводле новых правілаў. У арганізацыі расказалі падрабязнасці.
АРІП з 1 кастрычніка летась адкарэктаваў правілы карыстання асабістым кабінетам – перагледзеў тэрмін згоды на апрацоўку персанальных звестак з пяці гадоў на тры гады. Новых кліентаў з гэтай даты падключаюць паводле змененых умоваў.
«Старым» карыстальнікам, у якіх да кастрычніка мінулага года ўжо быў адкрыты асабісты кабінет у АРІП і яны давалі згоду на апрацоўку персанальных звестак, да 31 ліпеня гэтага года трэба заключыць дадатковае пагадненне. Для гэтага на сваёй старонцы ў спецыяльным полі трэба праставіць адзнаку аб згодзе карыстацца сэрвісам паводле адрэдагаваных правілаў.
«Як праверыць, ці дадзеная згода? Увайдзіце ў асабісты кабінет АРІП. У правым верхнім куце націсніце на значок профіля (дзве загалоўныя літары), – тлумачаць у арганізацыі. – Абярыце “дамова аб выкарыстанні асабістага кабінета АРІП”. У акне, якое адкрылася, будзе ўказаная дата заключэння дамовы».
У АРІП расказалі, што будзе, калі не даць згоду:
«Калі да 1 жніўня 2025 года карыстальнік не прыме новыя ўмовы, то кабінет карыстальніка будзе выдалены разам з усёй захаванай інфармацыяй у ім. Для далейшага выкарыстання сэрвісу “Асабісты кабінет АРІП” спатрэбіцца паўторная рэгістрацыя».