«Паглядзіце, што яны прадаюць!»
7- 2.07.2025, 10:31
- 7,080

Менчукі скардзіліся ў сацсетках на «сюрпрызы» ў крамах.
На мінулым тыдні менчукі размясцілі ў сацсетцы кадры з сапсаванымі прадуктамі, якія выявіліся на прылаўках гандлёвых аб'ектаў. Пункты праверылі супрацоўнікі санстанцыі, паведаміла дзяржагенцтва «Минск-Новости».
- Пекінская капуста ў «Суседзях» на пр. Ракасоўскага, 140. Унутры амаль уся ў чорных плямах. Гнілая, напэўна, - выказаў меркаванне жыхар Серабранкі, апублікаваўшы ў раённым чаце фота куплі.
Яшчэ адно відэа - з крытыкай адміністрацыі крамы «Святлафор» на вуліцы Ціміразева, дзе прадавалі «свежыя» кабачкі.
- Кошт 4,65 рубля. Чаму іх ніхто дагэтуль не штрафуе? Паглядзіце, што яны прадаюць. Няма слоў, - эмацыйна пракаментавала мянчанка тавар непрэзентабельнага выгляду.
Візуальныя матэрыялы вывучылі спецыялісты Менскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У выніку па фактах абарачэння прадукцыі негарантаванай якасці ў дачыненні да адказных службовых асоб распачаты адміністрацыйны працэс.