Кіраўніца Цэнтрабанка РФ папярэдзіла расейцаў пра будучыя «неспакойныя часы»
17- 2.07.2025, 18:28
- 19,100

Расейская эканоміка праходзіць праз перыяд «цыклічнага перагрэву».
Кіраўніца Цэнтрабанка Эльвіра Набіуліна мяркуе, што наперадзе Расею чакаюць «вельмі неспакойныя часы». Яе словы паведамляе ТАСС.
«Мы адаптаваліся да нейкіх знешніх выклікаў. Не, у нас наперадзе вельмі неспакойныя часы», – сказала Набіуліна на Фінансавым кангрэсе Банка Расеі.
Паводле словаў Набіулінай, расейская эканоміка праходзіць праз перыяд «цыклічнага перагрэву з цыклічным астуджэннем», што з'яўляецца неўнікнёнай рэакцыяй на дэфіцыт фізічных рэсурсаў, у тым ліку працоўнай сілы.