Джокавіч: Любы поспех Сабаленкі цяпер павінен быць прыпісаны мне
2- 2.07.2025, 21:45
- 4,344

Самы тытулаваны тэнісіст свету правёў трэніроўку з беларускай.
Самы тытулаваны тэнісіст свету серб Новак Джокавіч сказаў, што пасля трэніроўкі з ім і некалькіх парад, любы поспех беларускі Арыны Сабаленкі павінен быць прыпісаны яму, піша puntodebreak.com.
2 ліпеня Арына Сабаленка перамаглаў ў матчы другога кола Уімблдонскага турніру чэшку Мары Бузкову. А напярэдадні Новак Джокавіч раскрыў дэталі гутаркі з Сабаленкай, якая ў іх адбылася падчас адной з трэніровак.
- Гэта была мая першая трэніроўка з ёю, - сказаў Новак. - Я б сказаў, што любы поспех з гэтага моманту павінен быць прыпісаны мне, - засмяяўся ён.
Пасля таго, як Сабаленку крытыкавалі за залішнюю шчырасць і нястрыманасць у дачыненні да Како Гаўф, падтрымка Джокавіча важная.