УСУ паказалі добрую працу ЗРК Raven падчас баёў на поўдні Украіны
2- 2.07.2025, 21:55
- 4,382

Відэа.
Паветраныя сілы паказалі працу брытанскага зенітнага ракетнага комплексу Raven супраць расейскіх цэляў на поўдні Украіны.
Відэа апублікавалі Паветраныя сілы.
Паводле звестак, зенітныя ракетныя комплексы Raven ад Вялікабрытаніі "працуюць" на розных кірунках. У відэа расказваецца, якія тыпы паветраных цэляў на рахунку ўкраінскіх зенітчыкаў і наколькі эфектыўны брытанскі комплекс.
Варта заўважыць, што ЗРК абсталяваны ракетамі AIM-132 ASRAAM, ён прызначаны для паразы дронаў ўсіх тыпаў, крылатых ракет, а ў ідэале – і самалётаў, і гелікоптараў.
Экіпаж баявой машыны складаецца з трох чалавек: камандзір, кіроўца і аператар-наводчык. Ён узаемазаменны, гэта значыць члены экіпажа пры неабходнасці могуць мяняцца ролямі.