Цягнік Адлер – Менск затрымліваецца больш чым на шэсць гадзінаў
11- 20.07.2025, 10:27
- 7,728

Названая прычына.
Цягнік № 301 Адлер – Гомель – Менск, які выправіўся з Адлера 18 ліпеня ў 17.52, ідзе з затрымкай больш за шэсць гадзінаў. Прычынай стала пашкоджанне кантактнай сеткі на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці (Расея), паведаміў аператар перавозак – ААТ «РЧ», паведамляе прэс-служба Беларускай чыгункі.
Паводле звестак расейскіх СМІ, рух электрацягнікоў на перагоне Ліхая – Замчалава быў прыпынены 19 ліпеня раніцай пасля падзення абломкаў беспілотнага лётнага апарата.
Паводле раскладу без усялякіх збояў цягнік павінен быў прыбыць у Гомель 20 ліпеня ў 12.17, а ў Менск – у 17.17, але цяпер час прыбыцця зрушваецца на мінімум шэсць гадзінаў.
Дакладны час прыбыцця можна ўдакладніць праз тэлефон кантакт-цэнтра БЧ: нумар 105.