26 лiпеня 2025, Субота, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найлепшы «слесар» у Жлобіне б'е рэкорды папулярнасці ў сацсетках

5
Найлепшы «слесар» у Жлобіне б'е рэкорды папулярнасці ў сацсетках

Гледачы ў захапленні.

У Жлобіне аб'явіўся майстар на ўсе лапы. Мясцовы руды кот праславіўся ў TikTok як самы лепшы «аўтаслесар», і цяпер сотні карыстальнікаў сеціва замілоўваюцца, жартуюць і хочуць запісацца да яго ў чаргу, піша «Тэлеграф».

Ролік карыстальніка @bogomazov_art у TikTok за некалькі дзён набраў папулярнасць, набраўшы больш за 227 тыс. праглядаў і сотні каментароў.

На відэа вусаты спецыяліст стаіць на задніх лапках, а пярэднія лапы як быццам чыняць машыну.

«Што там, рыжы, атрымоўваецца ў цябе? Не? Ну ты зробіш машыну сёння ці не?» – чуваць за кадрам.

Кот спакойна вылазіць з-пад аўто, а гаспадар абвяшчае: «Усё, гатова, забірайце!»

Гледачы, мяркуючы з каментарооў, у захапленні.

«Як да вас запісацца?» – спытаў адзін з карыстальнікаў пад ролікам.

«Скажыце, а да яго праз запіс ці можна так прыехаць і колькі бярэ за працу?» – таксама пацікавіўся другі.

«Я не ведаў, што мой кот працуе ў вас. Думаю ўсё, дзе ён бадзяецца. З'яўляюцца грошы за рэалізацыю», – напісаў трэці.

«Напэўна запіс да яго на год наперад», – выказаў меркаванне чацвёрты.

«У мяне такі самы руды кот, ён вечна брудны ходзіць, цяпер я разумею чаму. Ён тэхніку рамантуе», – расказаў яшчэ адзін.

А хтосьці пацікавіўся: «Трэба аркі пераварыць… возьмецца?» Аўтар роліка адказаў коратка: «За віскас – так»

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках