27 лiпеня 2025, Нядзеля, 9:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У адным з самых высокіх ЖК Менска прадаюць унікальную кватэру

8
У адным з самых высокіх ЖК Менска прадаюць унікальную кватэру

З ваннага пакоя адкрываецца надзвычайны від на горад.

У ЖК «Ветразь» на вуліцы Кальварыйскай на продаж выставілі пентхаус з панарамнымі вокнамі па ўсім перыметры. Вялікае акно ёсць і ў ваннай, адкуль адкрываецца выдатны від на горад. Глядзім падрабязней гэтую ўнікальную трохпакаёвую кватэру на 32-м паверсе, піша realt.by.

Яшчэ некалькі гадоў таму ЖК «Ветразь» на Кальварыйскай, 16 насіў званне самага высокага будынка ў Менску – 134 метры разам са шпілем. У 2022 годзе дабудавалі яшчэ адзін менскі хмарачос – ЖК «Лазурыт» – і ён абышоў «Ветразь», стаўшы вышэй усяго на некалькі метраў.

Узводзіць «Ветразь» пачалі ў 2009 годзе, а дабудавалі яго ў 2015-м. Некалькі курсаў студэнтаў журфаку БДУ, які стаіць насупраць ЖК, назіралі ягонае будаўніцтва ад самага пачатку.

Цяпер у «Ветразі» на 32-м паверсе на продаж выставілі трохпакаёвую кватэру. Яе агульная плошча – 104 квадраты, а жылая – 94. Планіроўкі ў гэтым ЖК нестандартныя. А столі трохметровыя.

Кухня, сумешчаная з гасцёўняй займае амаль 50 квадратаў. Кухонныя фасады выкананыя ў акцэнтным зялёным колеры. А рамонт у кватэры ў нейтральных колерах.

Цікавая асаблівасць гэтай кватэры ў тым, што панарамныя вокны ідуць па перыметры – і ва ўсіх жылых пакоях, і ў ванным. Адсюль акрываецца прыгожы від на горад. А яшчэ ў гасцёўні побач з акном падвешаны гамак.

Санвузлоў у кватэры два. Ёсць гардэроб і гаўбец.

Каштуе гэты пентхаус 480 тысячаў даляраў, а метр выходзіць 4602 даляры. У кошт уваходзіць чатыры машынамесцы ў мультыпаркінгу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках