Пад Віцебскам гарэў зернеачышчальна-сушыльны комплекс
2- 20.07.2025, 13:08
- 2,594

Там захоўваўся ўраджай ячменю.
Супрацоўнікі МНС ліквідавалі загаранне зернеачышчальна-сушыльнага комплексу ў Віцебскім раёне, паведамілі ў прэс-службе ўстановы.
Паведамленне пра пажар паблізу вёскі Курына паступіла ратавальнікам 19 ліпеня ў 20.54. Пасля прыбыцця да месца выкліку падраздзяленняў МНС назіралася задымленне ўнутры зернесушыльнай шахты комплексу. Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, ніхто не пацярпеў.
У выніку пажару выратавана 59,85 тоны ячменю, 0,15 тоны – пашкоджана.
На месцы здарэння працавала 5 адзінак тэхнікі. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца.