Пяскоў: Трамп і Пуцін могуць сустрэцца для фіксацыі «вялікіх дамоўленасцяў»
11- 20.07.2025, 13:38
- 4,120

ФОТА: EPA
Але час яшчэ не надышоў.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і расейскі дыктатар Уладзімір Пуцін могуць сустрэцца для фіксацыі «нейкіх вялікіх дамоўленасцяў».
Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў, інфармуе Цензор.НЕТ са спасылкай на расейскія СМІ.
Зрэшты, паводле ягоных словаў, час для сустрэчы з Трампам яшчэ не прыйшоў, бо трэба зрабіць «вялікую працу».