24 лiпеня 2025, Чацвер, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі прадаўжаецца чыгуначны параліч пасля атакі дронаў

4
У Расеі прадаўжаецца чыгуначны параліч пасля атакі дронаў

Сёння затрыманы рух больш як 130 цягнікоў.

Больш за 130 пасажырскіх цягнікоў на раніцу 20 ліпеня ехалі ў Расеі з затрымкамі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба РЧ.

Паводле звестак расейскіх уладаў, украінскія беспілотнікі пашкодзілі кантактную сетку. Увечары 20 ліпеня Федэральная пасажырская кампанія РФ паведамляла, што затрымліваюцца 75 цягнікоў.

Паводле звестак РЧ, затрымкі складаюць ад 33 хвілінаў да 15 гадзінаў. Спазняюцца цягнікі як ФПК (даччынай кампаніі РЧ), так і кампаніі «Гранд Сэрвіс Экспрэс», якія курсуюць у анэксаваны Крым і з Крыма.

«На ўсіх асноўных станцыях Паўночна-Каўказскай і Паўднёва-Усходняй дарогі працуе дадатковы персанал і арганізаваная раздача бутэляванай вады», – гаворыцца ў паведамленні.

Атака БПЛА адбылася раніцай 19 ліпеня. У РЧ заявілі, што кантактная сетка была пашкоджаная на перагоне Ліхая – Замчалава, пацярпела дзяжурная па станцыі Ліхая. Гэта галоўны ход з Масквы на Растоў і далей на поўдзень, у бок Сочы.

Мінабароны Расеі цягам дня і вечару 19 ліпеня заяўляла пра больш як 20 збітых украінскіх беспілотнікаў над расейскай тэрыторыяй, а раніцай 20 ліпеня ўстанова паведаміла пра 93 збітыя за ноч БПЛА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках