Украіна паралізавала дронамі неба Масквы
43- 20.07.2025, 14:55
- 33,844

Расея панесла вялізныя эканамічныя страты.
Расейская цывільная авіяцыя церпіць крах і тоне ў мільярдных стратах: праз украінскі напад БПЛА толькі за содні з 19 на 20 ліпеня больш за 130 пасажырскіх рэйсаў былі вымушаныя змяніць маршрут праз паветраную трывогу, паведамляе «Дыялог.UA».
Неба над Масквой закрытае – цывільная авіяцыя ў хаосе
З 19 на 20 ліпеня ў маскоўскім авіявузле разгарнуўся сапраўдны калапс. У агульнай колькасці – 134 цывільныя самалёты не змаглі прызямліцца або ўзляцець з найбуйнейшых аэрапортаў Расеі. Людзі спяць на падлозе тэрміналаў, рэйсы зрываюцца, сістэма СПА не можа гарантаваць бяспеку.
Расейцы скардзяцца, што ў аэрапорце Стамбула ў іх стыкоўныя рэйсы, квіткі на якія знікаюць праз затрымку ў аэрапорце Масквы. Прамых авіязносінаў з Еўропай у Расеі больш няма праз вайну з Украінай.
Шарамеццева: 78 рэйсаў пайшлі на запасныя аэрадромы; Унукава: 45 рэйсаў перанакіраваныя; Дамадзедава: 8 рэйсаў не прынялі борт; Жукоўскі: 3 рэйсы змянілі курс.
СПА ў паніцы: «дывановая» забарона на палёты
Пасля серыі начных налётаў УСУ, у ходзе якіх за тры дні было збіта амаль 50 украінскіх дронаў, Расавіяцыя вымушаная была зноў увесці план «Дыван» – поўнае спыненне прыёму і адпраўкі рэйсаў у маскоўскіх аэрапортах.
На фоне пагрозы новых нападаў расейскія вайскоўцы не выключаюць, што сістэмы СПА могуць памыліцца і збіць цывільны самалёт, што робіць паўторнае адкрыццё неба вельмі рызыкоўным.
Эканамічныя страты – на мільярды
Кожны дзень такіх «перабояў» – гэта шматмільярдныя страты авіякампаній і аэрапортаў, страты турыстычнага і транспартнага сектару, падзенне даверу пасажыраў, дадатковыя выдаткі на лагістыку, паліва і кампенсацыі.
Нават Turkish Airlines трапіла ў эпіцэнтр скандалу: рэйс на Бодрум затрымаўся ва Унукава амаль на содні, а Расавіяцыя замест тлумачэнняў пачала пагражаць санкцыямі.
Новая тактыка Украіны
У адрозненне ад Масквы, дзе па-ранейшаму гучаць заявы пра «перахопленыя цэлі», Украіна дзейнічае інакш. Мэта ўкраінскіх нападаў – не жылыя кварталы, а вузлы кіравання, лагістыкі, эканомікі.
Кожны ўдар па маскоўскім рэгіёне ператвараецца ў каскад збояў: затрымкі ў авіяцыі, спыненне чыгуначных зносінаў (як гэта здарылася ў Растоўскай вобласці), паніка ў структурах, адказных за бяспеку.