Зяленскі ўвёў санкцыі супраць расейскай журналісткі Латынінай
18- 20.07.2025, 17:44
- 13,190

Яна ўдзельнічае ва антыўкраінскай прапагандзе.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў санкцыі супраць трох украінцаў і двух расейцаў за ўдзел ва «антыўкраінскай прапагандзе». Адпаведны ўказ з'явіўся на сайце прэзідэнта Ўкраіны 20 ліпеня.
У спіс патрапілі:
расейская журналістка Юлія Латыніна,
расейскі «ваенкар» Тацяна Аксененка,
украінскі блогер Андрэй Серабранскі («Андрэй Луганскі»),
бізнэсовец Генадзь Балашоў,
былая дэпутатка Вярхоўнай рады Наталля Каралеўская.
Як паведаміў дарадца прэзідэнта Украіны Уладзіслаў Уласюк, санкцыі ўвялі за «ўдзел у інфармацыйных кампаніях, накіраваных на падрыў абараназдольнасці Украіны, прасоўванне антыўкраінскіх наратываў і легітымізацыю ўзброенай агрэсіі РФ», піша «Інтэрфакс-Украіна».