25 лiпеня 2025, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навошта Украіна паралізуе працу расейскіх аэрапортаў: эксперт даў тлумачэнне

7
Навошта Украіна паралізуе працу расейскіх аэрапортаў: эксперт даў тлумачэнне

УСУ намацалі слабое месца РФ.

Калі Украіна, запускаючы дроны ў паветраную прастору Расеі, спыняе там працу аэрапортаў, яна мае на мэце аслабіць расейскую эканоміку, лічыць заснавальнік дабрачыннай арганізацыі "Рэактыўная пошта", вайсковыны эксперт Павел Нарожны. Пра гэта ён сказаў у эфіры Радыё NV.

“Некалькі авіяцыйных экспертаў рабілі калькуляцыю, колькі РФ губляе на ўсіх перанакіраваннях, затрыманых рэйсах. І гаворка ідзе пра дзясяткі мільярдаў расейскіх рублёў, гэта значыць вельмі вялікія сумы, улічваючы тое, колькі мы трацім на выраб і запуск гэтых дронаў. Гэта значыць несувымерныя сумы», - адзначыў ён.

Паволе ягоных слоў, паветраны транспарт для расейцаў вельмі важны, бо ў Расеі ёсць рэгіёны, у якія з Масквы немагчыма дабрацца ніякімі іншымі шляхамі, акрамя як самалётам. Таксама Нарожны не выключае, што гэтыя атакі з'яўляюцца "падтрымкай" верагоднай тэзы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, агучанай ў размове з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, аб ударах па Маскве, аб чым паведамлялі раней заходнія СМІ.

У той жа час Нарожны патлумачыў, чаму такія атакі ўдаецца рэалізаваць украінскім вайскоўцам. Ён лічыць, што расейцам "проста не хапае СПА", у тым ліку і над Масквой. А яшчэ, кажа ён, украінскія дроны, як і расейскія «Шахеды», таксама ўдасканальваюцца і таксама спрабуюць заходзіць і з большай вышыні, і пікаваць, гэта значыць Украіна прымяняе тыя ж метады, што і вораг.

“Адносна неабходнай колькасці СПА. СПА павінна быць эшаланаваная, гэта значыць некалькі розных сродкаў - маленькага радыусу, сярэдняга радыусу, вялікага радыусу - у залежнасці ад тыпу аб'екта, які абараняецца. Ёсць розныя падлікі, колькі трэба СПА, каб пакрыць Маскву, і зараз гэта немагчыма зрабіць. Таму што большасць такіх сродкаў знаходзіцца на акупаванай тэрыторыі Украіны, і нашы спецыялісты сістэмна знішчаюць сродкі СПА”, - растлумачыў эксперт.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках