На спадарожнікавых здымках заўважылі будаўніцтва блізкаўсходняга курорта Трампа
5- 20.07.2025, 20:06
- 4,714

Комплекс размяшчаецца ў Амане.
Новыя спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі прыкметны прагрэс на адным з самых амбіцыйных прыбярэжных праектаў Блізкага Усходу - элітным курорце AIDA у Амане, дзе будуюцца вілы пад брэндам Trump, піша Newsweek (пераклад - сайт Charter97.org).


Комплекс размяшчаецца на уцёсах вышынёй больш за 130 метраў ля пляжу Йіці, усяго за 15 хвілін ад сталіцы Маската. Праект падтрымлівае стратэгію Vision 2040, накіраваную на дыверсіфікацыю эканомікі Амана за кошт турызму і замежных інвестыцый.
Асноўным элементам AIDA стане Trump International Oman – шыкоўны курорт коштам $ 500 млн., які змяшчае гатэль у 140 нумароў і міжнароднае поле для гольфа. Праект рэалізуецца праз сумеснае прадпрыемства паміж лонданскай дэвелаперскай кампаніяй Dar Global і дзяржаўнай турыстычнай карпарацыяй Omran Group.
Dar Global паведаміла ў ліпеньскім выпуску свайго лічбавага часопіса, што будаўніцтва актыўна прасоўваецца. Курорт таксама змяшчае Trump Cliff Villas - элітныя вілы з відам на заліў Амана, коштам ад $ 1 млн. Фінансаванне забяспечанае Нацыянальным банкам Амана ў лютым.
DarGlobal is developing a signature resort in AIDA, a $4B landmark 130m above Muscat. With luxury villas, a Trump Golf Course, a world-class hotel, & a hanging nightclub, AIDA redefines elegance while preserving nature. #DarGlobal #AIDA #Trump #Oman pic.twitter.com/3F9hAoma8V
— DarGlobal (@dar_global) January 3, 2025
Са слоў CEO Dar Global Зіяда Эль Шаара, AIDA "прыцягне інвестыцыі, створыць працоўныя месцы і ўмацуе турыстычны сектар". Эрык Трамп, віцэ-прэзідэнт Trump Organization, адзначыў, што праект "адкрые новую эру раскошы і эксклюзіўнасці" у рэгіёне.
Першая стадыя AIDA завершыцца да 2027 года, адкрыццё Trump International Oman запланаванае на снежань 2028 года. Таксама Dar Global рэалізуе праекты Trump Tower у Джыдзе і ў Дубаі, дзе з'явіцца самы высокі ў свеце адкрыты басейн.