У Мазыры Лукашэнку вырашылі зладзіць паказуху
7- 20.07.2025, 20:13
- 10,360

Да прыезду дыктатара мяняюць траўнікі і асфальт.
Буйныя прадпрыемствы Мазыра рыхтуюцца да магчымага візіту Лукашэнкі.
Чытачы паведамілі выданню “пра будаўнічы аўрал ў раёне прадпрыемства ААТ „Мазыртэхсэрвіс“ у пасёлку Козенкі (на паўднёвым захадзе Мазыра)”.
“Марафэт ідзе поўным ходам - мяняюць асфальт і траўнікі”, - расказалі відавочцы.
Такая ж актыўнасць назіраецца і каля іншых прадпрыемстваў - "Мазырсоль" і МНПЗ.
"Парадак наводзяць, але, хутчэй, на ўсялякі выпадак", – адзначаюць мясцовыя.
Яшчэ адной прыкметай магчымага візіту палітыка стала падрыхтоўка пляцоўкі гелікоптара побач з аўтадромам на трасе Р36 Бабруйск-Мазыр-мяжа Украіны, піша выданне.