28 лiпеня 2025, панядзелак, 17:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Портнікаў: Пуціна вырашылі прыстрашыць

Портнікаў: Пуціна вырашылі прыстрашыць
Віталь Портнікаў

Крамлю паслалі сігнал.

Украінскі палітолаг Віталь Портнікаў лічыць, што чуткі пра размову прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага з кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам са згадваннем удараў па Маскве — праўдзівыя.

“Вядома, мы маем права паражаць ваенныя аб'екты на тэрыторыі Расеі амерыканскімі ракетамі, але Трамп абвергнуў інфармацыю аб тым, што нам гэтыя ракеты перадасць. Той факт, што ён абмяркоўваў з Зяленскім магчымасць удараў па Маскве, - гэта нікім не абвергнута, гэта пацверджана. У Белым доме сказалі, што такая размова была, проста фраза выцягнута з кантэксту размовы, а значыць, Трамп цікавіўся ў Зяленскага ўдарамі па Маскве і Санкт-Пецярбурзе. Ён не заклікаў біць. Ён проста пытаўся, ці можа Украіна нанесці такія ўдары. Зяленскі адказаў, што для гэтага патрэбная зброя іншага калібру, але яны гэта абмеркавалі2, - кажа Портнікаў.

«Я, дарэчы, мяркую,калі гэтая інфармацыя з'явілася ў медыя, а потым была абвергнутая Белым домам, - гэта важны сігнал. Гэта такая палітычная гульня. Так Трамп сігналізуе Пуціну, што, калі ты не будзеш заканчваць вайну, нашая пазіцыя можа змяніцца: “Вось я гавару з Зяленскім пра ўдары па Маскве, але не даю дальнабойныя ракеты, а, магчыма, потым дам. Я сёння магу не даць, а заўтра магу даць, так што ты лепш ідзі на нейкі кампраміс”. Гэта такі сігнал. Ці пачуе Пуцін гэты сігнал? Не, не пачуе», - патлумачыў Віталь Портнікаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках