Цягнік Адлер - Гомель - Менск затрымліваецца ўжо на 8 гадзін
14- 20.07.2025, 21:05
- 6,716

Прычына - атака БПЛА.
Цягнік Адлер - Гомель - Менск затрымліваецца ўжо на восем гадзін з прычыны пашкоджання кантактнай сеткі на станцыі Ліхая ў Растоўскай вобласці. Састаў павінен прыбыць у Гомель да 20.45, паведамляюць дзяржСМІ.
Цягнік адправіўся з Адлера 18 ліпеня а 17.52. Паводле раскладу ён павінен быў прыбыць у Гомель 20 ліпеня а 12.17, а ў Менск — а 17.17. Раніцай у РЖД паведамілі, што праз пашкоджанне кантактнай сеткі цягнік затрымліваецца на шэсць гадзін, аднак да вечара затрымка павялічылася да васьмі гадзін.
Праблемы на станцыі Ліхая ўзніклі пасля атакі беспілотнікаў ноччу 19 ліпеня. У выніку “падзення адломкаў дрона” загарэўся будынак ля станцыі і пашкодзіліся кантактныя сеткі.