26 лiпеня 2025, Субота, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва не плануе аднаўляць транзіт беларускіх угнаенняў

1
Літва не плануе аднаўляць транзіт беларускіх угнаенняў

«Беларуськалій» трапіў пад міжнародныя санкцыі ў 2021 годзе.

Літва не абмяркоўвае аднаўленне транзіту беларускіх калійных угнаенняў праз сваю тэрыторыю, бо такія пастаўкі трапляюць пад санкцыі ЗША і Еўразвяза. Пра гэта заявіў галоўны дарадца літоўскага прэзідэнта Гітанаса Наўседы ў пытаннях навакольнага асяроддзя і інфраструктуры Рамунас Дылба, перадае інфармагенцтва BNS.

І нават калі санкцыі ЗША і ЕЗ будуць знятыя, Літва мае прававыя інструменты ў межах нацыянальнага заканадаўства дзеля "абароны сваіх інтарэсаў".

"Калі мы ўбачым, што кампанія атрымлівае прыбытак ад транзіту угнаенняў і, магчыма, ускосна фінансуе ваенныя дзеянні [Расеі ва Украіне] або ўмацоўвае рэжым [Аляксандра Лукашэнкі], то гэта супярэчыць нацыянальным інтарэсам Літвы, і ў гэтым выпадку мы маглі б прымяняць нашы нацыянальныя прававыя інструменты ў прыняцці пастановаў", - падкрэсьліў ён.

На мінулым тыдні з'явіліся паведамленні, што тэрмінал сыпкіх грузаў Клайпедскага порта выступае за аднаўленне транзіту беларускіх угнаенняў праз Літву. Адпаведную прапанову нібыта кіраўніцтва тэрмінала накіравала ва ўрад Літвы. У тлумачэнні прапаноўвалася зрабіць акцэнт "на забеспячэнне глабальнай харчовай бяспекі, скарачэнне залежнасці ад экспарту ўгнаенняў з Расеі, а таксама зніжэнне прыбыткаў Расеі ад лагістыкі беларускага калію".

"Беларуськалій" трапіў пад міжнародныя санкцыі яшчэ ў 2021 годзе.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках