Nokia плануе вярнуцца на рынак смартфонаў
14- 22.07.2025, 19:15
- 6,438

На гэты раз у супрацоўніцтве з новым партнёрам.
Фінская кампанія Nokia абвясцілала намер зноў выйсці на рынок мабільных прыдадаў, гэтым разам у супрацоўніцтве з новым партнёрам.
Як вынікае з паведамлення, апублікаванага ў афіцыйным акаўнце кампаніі на платформе Reddit, Nokia актыўна шукае буйнога вытворцу, гатовага да сумеснай распрацоўкі і выпуску мабільнай тэхнікі пад яе брэндам.
Апошнія гады брэнд Nokia прадстаўлены на рынку выключна праз ліцэнзійную дамову з HMD Global, якая выпускала смартфоны і кнопкавыя тэлефоны. Аднак тэрмін дзеяння гэтай дамовы заканчваецца ў 2026 годзе, і, паводле звестак Android Authority, малаверагодна, што яна будзе падоўжаная. HMD ужо прасоўвае на рынак прылады пад уласнай маркай, што паказвае на паступовае згортванне супрацоўніцтва з Nokia.
Аналітыкі адзначаюць, што цяперашняя пазнавальнасць брэнда Nokia сярод маладых карыстальнікаў значна саступае ўзроўню мінулых дзесяцігоддзяў. Фінскай кампаніі давядзецца прыкласці сур'ёзныя намаганні, каб зноў замацавацца на рынку смартфонаў.