Трамп адказаў на пытанне пра сустрэчу з Пуціным у Пекіне
3- 22.07.2025, 20:09
- 3,688

Прэзідэнт ЗША не пацвердзіў і не абверг магчымасць сустрэчы з расейскім дыктатарам.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп не пацвердзіў і не абверг магчымасць сустрэчы з Уладзімірам Пуціным у Пекіне. Гэтую тэму закранулі журналісты падчас сустрэчы амерыканскага лідара з прэзідэнтам Філіпін у Белым доме. Трансляцыю вёў C-Span.
"Магчымыя многія сустрэчы", - сказаў Трамп.
Паводле слоў прэзідэнта ЗША, яго запрасіў кітайскі старшыня Сі Цзіньпін, ён мае намер прыехаць у "не надта аддаленай будучыні". Пастанова ў гэтым пытанні будзе хутка прынятая.
Пра магчымую сустрэчу Пуціна, Трампа і Сі ў Кітаі ў верасні паведаміла днямі The Times. Паводле яе звестак, сустрэча можа быць прымеркаваная да святкавання 80-годдзя заканчэння Другой святовай вайны.
“Наш прэзыдэнт рыхтуецца да гэтай паездкі. Яна ёсць у графіку. Але мы не чулі, што прэзідэнт Трамп таксама туды збіраецца», - пракаментавалі пытанне аб патэнцыйнай сустрэчы ў Крамлі.