25 лiпеня 2025, Пятніца, 12:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Маскве завочна арыштаваў блогера Юрыя Дудзя

7
Суд у Маскве завочна арыштаваў блогера Юрыя Дудзя

Ён з'ехаў з Расеі вясной 2022 года.

Басманны раённы суд Масквы завочна арыштаваў расейскага блогера Юрыя Дудзя на два месяцы ў справе аб ухіленні ад выканання абавязкаў іншаагента, паведаміла прэс-служба маскоўскіх судоў агульнай юрысдыкцыі. Мера стрымання пачне дзейнічаць з моманту яго затрымання на тэрыторыі Расеі або экстрадыцыі ў Расею.

Справа ў дачыненні да журналіста ўзбуджаная па ч. 3 арт. 330.1 КК РФ (ухіленне ад выканання абавязкаў, прадугледжаных заканадаўствам аб замежных агентах). Максімальнае пакаранне паводле названай часткі артыкула — пазбаўленне свободы тэрінам да пяці гадоў. Дудь абвешчаны ў міжнародны пошукк, паведамляюць ТАСС и «РИА Новости». Ён з’ехаў з Расеі вясной 2022 года.

Пра тое, што Юры Дудзь стаў фігурантам крымінальнай справы, у пачатку ліпеня паведаміў Следчы камітэт. У ведамстве ўказалі, што журналіст двойчы на працягу года прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне парадку дзейнасці іншаагента. Тады ў СК дапусцілі, что Дудь можа быць абвешчаны ў пошук.

Юрый Дудзь — журналіст і блогер. Яго YouTube-канал налічвае звыш 10 млн. падпісчыкаў Замежным агентам Мінюст РФ абвясціў журналіста ў красавіку 2022 года. Дудзь спрабаваў аспрэчыць гэту пастанову і патрабаваў «прызнаць незаконным бяздзеянне Мінюста, выяўленае ў ненакіраванні яму апавяшчэння аб уключэнні ў рэестр замежных СМІ, якія выконваюць функцыі замежнага агента». Вярхоўны суд яму адмовіў.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках