25 лiпеня 2025, Пятніца, 16:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску задыміўся МАЗ, у якім былі пасажыры

11
У Менску задыміўся МАЗ, у якім былі пасажыры

Відэа.

Увечары 21 ліпеня ў Менску адбылося задымленне ў аўтобусе МАЗ, які ехаў па маршруце № 113с. Падрабязнасці здарэння расказалі дзяржагенцтву "Менск-Навіны" ў "Менсктрансе".

Перавозчык паведаміў, што амаль а 20.35, калі пад’язджалі да прыпыначнага пункта «Баравая» ў бок Бараўлян у аўтобусе маршрута № 113с «заклінавала левае задняе кола, з прычыны чаго адбылося задымленне».

- Кіроўца аператыўна высадзіў пасажыраў на прыпыначным пункце і паведаміў дыспетчару , што адбылося. Узгарання аўтобуса не было. Вогнетушыцель не выкарыстоўвалі, дапамога МНС не спатрэбілася, - расказала прэс-сакратарка прадпрыемства Алена Грамыка.

Паводле яе слоў, аўтобус накіравалі ў парк дзеля ліквідацыі тэхнічнай няспраўнасці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках