25 лiпеня 2025, Пятніца, 22:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заявы Ціханоўскага выклікалі абурэнне ва ўладаў Літвы

81
Заявы Ціханоўскага выклікалі абурэнне ва ўладаў Літвы

На заявы экс-палітвязня адрэагаваў літоўскі прэзідэнт.

Экс-палітвязень Сяргей Ціханоўскі казаў пра "аўтаномію" ў складзе Літвы.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа заявіў, што ніколі не пагодзіцца на стварэнне аўтаномій на тэрыторыі краіны. Палітык адзначае, што словы нядаўна выпушчанага з турмы і вывезенага з Беларусі Сяргея Ціханоўскага не варта ўспрымаць усур'ёз, піша Delfi.

«Я хачу жыць у Беларусі, але для мяне ўжо… У турме шмат пра гэта думаў. Калі беларусы не захочаць змагацца, не будуць верыць мне – ну, няхай вераць камусьці іншаму, але галоўнае, каб яны змагаліся, каб гэта прывяло да выніку. Калі гэта не мае да выніку, для мяне краіна…

Я пачну тут (за межамі Беларусі. - Заўв. рэд.) будаваць выспы такія. Гэта значыць, ведаеш, як у немцаў у Расеі была Нямецкая (такой акругі не было ў РФ. - Заўв. рэд.) такая аўтаномная акруга - так, вось такое нешта - Габрэйская [аўтаномная акруга]. Гэта ж было. Мы можам разьвівацца і так. Краіна - гэта ж людзі», - казаў Ціханоўскі ў інтэрв'ю Мікіце Мелказёраву, якое выйшла 6 ліпеня.

У літоўскіх СМІ гэтыя словы выклікалі вострую рэакцыю. Адрэагаваць на заяву Ціханоўскага прыйшлося прэзідэнту Літвы.

«Заўсёды ёсць розныя людзі, розныя меркаванні. Урэшце, давайце ўлічваць той факт, што чалавек у жахлівых умовах апошнія некалькі гадоў знаходзіўся ў турме. Магчыма, у яго крыху іншае ўяўленне пра працэсы, якія насамрэч адбываюцца, калі ён шмат гадоў правёў у цёмнай турме, — заявіў журналістам Наўседа. - Давайце зразумеем яго сітуацыю, паспрабуем ацаніць цвяроза».

Паводле яго слоў, няма сэнсу нават казаць пра аўтаномныя рэгіёны ў Літве:

«Я ніколі не пагаджуся на стварэнне якіх-небудзь выспаў у Літве. У нас былі спробы стварыць аўтаноміі ў перыяды незалежнасці - яны скончыліся нічым. Мы заўсёды гатовыя прыняць іншыя народы, якія ратуюцца ад палітычных пераследаў, але перш за ўсё мы ўлічваем інтарэсы ўласнай нацыянальнай бяспекі. Гэта, на маю думку, сфера нацыянальнай бяспекі, і мы не дапусцім тут імправізацый».

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках