25 лiпеня 2025, Пятніца, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр Озі Осбарн

23
Памёр Озі Осбарн
Озі Осбарн

Легендарнаму музыку было 76 гадоў.

Музыка Озі Осбарн памёр ва ўзросце 76 гадоў, паведамляе Sky News.

«З сумам, які немагчыма выказаць словамі, мы вымушаныя паведаміць, што сёння раніцай пайшоў з жыцця наш любімы Озі Осбарн. Ён быў са сваёй сям'ёй і акружаны любою», - гаворыцца ў заяве яго сям'і.

У пачатку ліпеня Осбарн даў развітальны канцэрт у родным Бірмінгеме разам з арыгінальным складам гурта Black Sabbath, адным з заснавальнікаў якога ён быў.

Выступаючы на стадыёне "Віла Парк" - свайго любімага футбольнага клуба "Астан Віла", Осбарн сказаў фанатам: "Вы не ўяўляеце, што я адчуваю - дзякую вам ад усяго сэрца".

У лютым 2023 года музыкант аб'явіў пра завяршэнне гастрольнай дзейнасці праз стан здароўя. У 2019 годзе ў яго дыягнаставалі хваробу Паркінсана. Захворванне ён тлумачыў медычнай памылкай: падчас аперацыі на шыі яму пашкодзілі нервовыя канчаткі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках