Стала вядома, калі ў беларусаў будуць доўгія выходныя ў 2026 годзе
1- 22.07.2025, 21:42
- 2,798

І колькі іх будзе.
"Саўмін" зацвердзіў графік пераносу працоўных дзён у 2026 годзе, паведаміла прэс-служба Мінпрацы.
Адпачываць чатыры дні запар беларусы будуць у студзені і красавіку, тры дні - у траўні, ліпені і снежні.
Рабочы дзень 20 красавіка (панядзелак) пераносіцца на суботу 25 красавіка.

Днямі адпачынку будуць 18 (субота), 19 (нядзеля), 20 (панядзелак) і 21 (аўторак) красавіка 2026 года.
Непрацоўныя дні ў 2026 годзе:
1 і 2 студзеня - Новы год;
7 студзеня – Каляды (праваслаўныя Каляды);
8 сакавіка - Дзень жанчын;
21 красавіка – Радаўніца паводле календара праваслаўнай канфесіі;
1 мая - Свята працы;
9 мая - Дзень Перамогі;
3 ліпеня - Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі);
7 лістапада - Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі;
25 снежня - Каляды (каталіцкія Каляды).