25 лiпеня 2025, Пятніца, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр археолаг Эдвард Зайкоўскі

2
Памёр археолаг Эдвард Зайкоўскі
Эдвард Зайкоўскі

Выдатнаму даследчыку было 72 гады.

Археолаг Эдвард Зайкоўскі памёр 22 ліпеня ва ўзросце 72 гадоў. Пра гэта паведаміла ягоная сям'я, паведамляе «Радыё Свабода».

Эдвард Зайкоўскі нарадзіўся 18 лістапада 1952 года ў вёсцы Дубашы Валожынскага раёна Менскай вобласці.

У 1975 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1980 года працаваў у Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнічаў у грамадскім аб'яднанні «Беларуская майстроўня " (1979-1984). Кандыдат гістарычных навук (1985).

Даследаваў помнікі неаліту і бронзавага веку, паганскія вераванні і першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі, старажытную кулінарыю.

«Перапісваліся кагадзе, 17-га ліпеня. Эдварда мучыла задышка, а ён турбаваўся пра мяне. Спытала, ці можа хоць крыху працаваць над кнігай і ці стаіць яна ўжо ў выдавецкім плане (не). Спадзявалася, што наш «каменны Эдвард» зноў падмане старую з касой і паспее закончыць галоўную справу…» - напісала ягоная знаёмая Марына Сідаровіч.

«Мы разам адкрывалі прыхаваны ад нас саветамі кантынент беларушчыны, распытваючы Зоську Верас, шукаючы родныя мясціны Ластоўскага, вандруючы па Марцінкевічавым краі… Ён як археолаг умеў глядзець углыб зямлі, вычытваючы ў ёй пасланне продкаў: ягонай тэмай на сутыку археалогіі й архаічнай семантыкі светабудовы была цэлая сетка Дзявочых гор, і сугучча назвы з індаэўрапейскім коранем 'бог' невыпадковае. Кнігу Эдвард напісаў, але так і не паспеў выдаць…» - адзначыў Вінцук Вячорка.

На старонцы Зайкоўскага ў Facebook пішуць, што развітанне адбудзецца 23 ліпеня з 13.00 да 14.00 у рытуальнай зале па адрасе: г.Мінск, вул. Альшэўскага, 10.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках