25 лiпеня 2025, Пятніца, 12:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Расейская эліта жыве ў страху і параноі

14
The Telegraph: Расейская эліта жыве ў страху і параноі

Правілы змяніліся.

У Расеі працягваецца ланцуг гучных арыштаў, асуджэнняў і загадкавых смерцяў, якія паралізуюць нават самыя высокія прыступкі ўлады. Апошні выпадак - самагубства былога міністра транспарту Рамана Старавойта - уразіў палітычную эліту краіны, піша The Telegraph.

"Гэта выглядае жудасна", - сказаў былы чыноўнік Адміністрацыі прэзідэнта РФ, які пажадаў застацца ананімным. "Арышты, смерці, скандалы... Людзі самі трасуцца".

7 ліпеня Старавойт, 53-гадовы экс-губернатар Курскай вобласці, пакончыў з сабой, знаходзячыся пад следствам паводле справы аб маштабным крадзяжы. Яго былы намеснік, Аляксей Смірноў, нібыта ўжо даў сведчанні супраць яго.

На самым высокім узроўні ўтварыўся вакуум страху. "Што сапраўды дзіўна, дык гэта тое, што прэзідэнт (правадыр РФ Уладзімір Пуцін - рэд.) не выказаў ніякай спагады”, - заўважыў той жа чыноўнік. "Нават прэм'ер маўчыць. Гэта знак".

Пакуль суды выносяць прысуды на дзесяцігоддзі зняволення нават былым намеснікам міністра абароны, а падзенне з вокнаў становіцца новай палітычнай метафарай. Віцэ-прэзідэнт “Транснафты” Андрэй Бадалаў не перажыў падзенне з балкона, а прыватны самалёт мільярдэра Канстанціна Струкава быў прымусова вернуты пры спробе выезду з краіны.

"Правілы змяніліся", - заяўляе Аляксандра Пракапенка, экспэртка цэнтра Карнегі і былая дарадца ЦБ РФ. "Цяпер не мае значэння, хто цябе падтрымлівае. Выжываюць не самыя моцныя, а самыя асцярожныя”.

Цяпер у Крамлі расце паранаідальны настрой. Адзін з дзейных чыноўнікаў прызнаецца:

"Я стараюся трымацца далей ад небяспечных тэм... Мы ўсе замкнуліся ў сваіх маленькіх сусветах".

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках