Да Менска дайшоў навальнічны фронт
2- 23.07.2025, 9:26
- 5,246

Сталіцу сёння раніцай падтапіла, месцамі не ходзіць транспарт.
Раніцай 23 ліпеня да Менска дайшоў навальнічны фронт. Праз падтапленні на некаторых вуліцах спыніўся рух тралейбусаў і аўтобусаў, паведамілі ў Мінсктрансе.
З 8.05 да 8.37 з-за падтаплення спыніўся транспарт на вуліцах Гурскага і Льва Сапегі — тралейбусы № 8,31,39,47,53 і аўтобус № 166, стаў транспарт і на Глаголева ў абодвух кірунках, а таксама на Казінца — тралейбусы № 19,27,82.
На Мірашнічэнкі і МКАД у абодвух кірунках праз падтапленні адбылося прыпыненне руху аўтобусаў на маршрутах № 109 у, 162,146.
А ў раёне прыпынку “Мотавелазавод” на Партызанскім праспекце ў кірунку плошчы Ванеева праз падтапленні адбылося прыпыненне руху тралейбусаў на маршрутах № 3,16,19,30,36,59.
Нагадаем, на сераду, 23 ліпеня, быў абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. У многіх месцах краіны чакаюцца навальніцы, залевы і шквалісты вецер, магчымы град.