Кіеў зацвердзіў склад дэлегацыі на перамовы ў Стамбуле
2- 23.07.2025, 10:18
- 2,678

Прэзідэнт Украіны падпісаў указ.
Уладзімір Зяленскі зацвердзіў склад украінскай дэлегацыі для ўдзелу ў перамовах з Расеяй у Стамбуле. Адпаведны ўказ апублікаваны на сайце прэзідэнта Украіны.
Перамоўную групу ад Украіны ўзначаліць сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў. Таксама ў яе ўвойдуць:
Аляксандр Беўз - дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта;
Аляксандр Дзякаў - намеснік начальніка штаба камандавання ВМС;
Сяргей Кісліца - першы намеснік міністра замежных спраў;
Юрый Каўбаса - прадстаўнік Упаўнаважанага ў правах чалавека ў сістэме органаў сектара бяспекі і абароны;
Георгій Кузьмічоў - афіцэр пратакола апарата гетмана УСУ;
Алег Лугоўскі - першы намеснік кіраўніка Службы замежнай выведкі;
Яўген Астранскі - намеснік начальніка Генеральнага штаба;
Аляксандр Поклад - намеснік кіраўніка СБУ;
Вадзім Скібіцкі - намеснік начальніка Галоўнай управы выведкі Мінабароны;
Андрэй Фамін - начальнік аддзела міжнароднага права- намеснік начальніка ўправы міжнароднага і аператыўнага права Цэнтральнай юрыдычнай управы Генеральнага штаба УСУ;
Аляксей Шаўчэнка - намеснік начальніка Генеральнага штаба;
Аляксандр Шэрыхаў - старшы афіцэр галоўнай аператыўнай управы Генштаба УСУ;
Яўген Шынкароў - намеснік начальніка штаба камандавання паветранымі сіламі УСУ.
Нагадаем, у канцы мінулага тыдня Зяленскі паведаміў, што Украіна прапанавала Расеі правесці чарговы раўнд перамоў на ўзроўні дэлегацый. Сустрэча, як і раней, пройдзе ў Стамбуле. Са слоў палітыка, на перамовах будзе абмяркоўвацца вяртанне палонных, вывезеных у РФ украінскіх дзяцей і «падрыхтоўка сустрэчы лідараў».
Пазней Зяленскі расказаў, што перамовы пройдуць у сераду, 23 ліпеня.