СМІ: Азербайджан б'е па Маскве, узяўшыся за «вагнераўцаў»
15- 23.07.2025, 16:18
- 35,148

Гэта першы выпадак у краінах былога СССР.
Жыхары Азербайджана Раміль Аліеў і Ісмаіл Гасанаў адбывалі турэмнае пакаранне ў Расеі, калі іх у свае шэрагі завербавалі людзі Прыгожына.
Цяпер на радзіме ім зноў давядзецца адкруціць тэрмін, але ўжо паводле абвінавачвання ў найміцтве, паведамляе рэсурс EuromaidanPress.
Гэта не проста смелы крок, які адмаўляе ўплыў РФ на Паўднёвым Каўказе, але і актыўнае падрыванне ўсёй постсавецкай сістэмы ўлады Крамля. Крыніца піша, што гэта першы выпадак, калі постсавецкая краіна пераследуе наймітаў «Вагнера».
20 ліпеня суд у Баку пастанавіў ўзяць Аліева і Гасанава пад варту, абвінаваціўшы тых у тэрарызме і найміцтве. Гэтыя абвінавачванні выходзяць за рамкі нацыянальнага заканадаўства; яны з'яўляюцца папярэджаннем усім былым байцам «Вагнера»: з імі будуць абыходзіцца не як з ветэранамі, а як з ваеннымі злачынцамі.
Гэты выпадак наглядна паказаў, як змяняецца пазіцыя Баку ў дачыненні да Масквы. Замест таго каб дыстанцыявацца, Азербайджан надумаў «атакаваць» Крэмль на вайсковай, палітычнай і інфармацыйнай прасторы.
Баку праводзіць арышты не проста дзеля справядлівасці, а і як спробу пазбавіць вагароў уплыву РФ у рэгіёне.
Гэта ўжо шэраг падзей пасля таго, як у Баку прынялі пастанову ўзяць пад арышт супрацоўнікаў прапагандысцкага рэсурсу «Спутник Азербайджан».