25 лiпеня 2025, Пятніца, 23:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З рынкам нерухомасці Беларусі адбываецца нешта дзіўнае

11
З рынкам нерухомасці Беларусі адбываецца нешта дзіўнае

Попыт упаў, але кватэры падаражэлі.

Актыўнасць на рынку нерухомасці ў сталіцы і абласных цэнтрах пайшла на спад у параўнанні з рэкорднымі паказчыкамі мінулага года. Але цікавасць пакупнікоў усё яшчэ даволі высокая. Гэта вынікае з аналізу, апублікаванага на сайце Дзяржкаммаёмасці. Усяго ў красавіку-чэрвені людзі купілі жылля на агульную суму 304 млн даляраў (больш за 887 млн рублёў па курсе Нацбанка на 23 ліпеня).

Попыт запавольваецца, але застаецца высокім

У красавіку-чэрвені гэтага года актыўнасць на рынку нерухомасці Менска і абласных цэнтраў пайшла на спад. У сталіцы было зарэгістравана блізу 3,5 тысяч угод з кватэрамі, аднак асобна ў красавіку і чэрвені — мінімальныя паказчыкі за апошнія пяць гадоў. Самым высокім захоўваецца попыт на аднапакаёвыя кватэры — іх дзель з усіх набытых склала 43%. За імі ідуць двухпакаёўкі (34%) і трохпакаёўкі (19%).

Пры гэтым толькі 11% угод прыйшлося на новабудоўлі, прычым большасць прададзеных у іх кватэр — таксама аднапакаёвыя, часта плошчай звыш 44 м2.

Рост коштаў на квадратны метр зніжае даступнасць жылля, але ўмацаванне рубля і падвышэнне даходаў насельніцтва падтрымліваюць рынак. У выніку вырасла дзель прададзеных кватэр коштам звыш 100 тысяч даляраў (291,9 тысяч рублёў. - тут і далей паводле курсу Нацбанка на 23 ліпеня), а найбольш запатрабаваны коштавы сегмент — ад 60 да 80 тысяч даляраў, або 175-233 тысяч рублёў, — заняў 39% угод, што вышэй за ўзровень мінулага года.

У Менску найбольш актыўна раскупляюцца кватэры ў Фрунзенскім і Кастрычніцкім раёнах.

Жыллё працягвае даражэць

На другасным рынку асабліва падаражэлі аднапакаёвыя кватэры - у сярэднім на 90 даляраў (262 рублі) за «квадрат», перавысіўшы адзнаку на 1900 даляраў (5545 рублёў). Двухпакаёвыя і трохпакаёвыя кватэры таксама выраслі ў цане, але памяркоўней. На першасным рынку найбольш прыкметна падаражэлі аднапакаёўкі (плюс 80 даляраў, або 233 рублі за «квадрат»), тады як трохпакаёвыя кватэры нават трохі патаннелі.

Самая дарагая ўгода квартала - пяціпакаёвая кватэра ў цэнтры Менска за 1,1 млн даляраў (3,2 млн рублёў).

Якая сітуацыя ў рэгіёнах

У абласных цэнтрах за другі квартал укладзена 2,7 тысячы ўгод - на 16% менш, чым у першым. Адзіным выключэннем стала Берасце, дзе колькасць угод павялічылася. У астатніх гарадах быў спад, асабліва ў Гародні, дзе раней актыўна куплялі кватэры ў новабудоўлях. Перавагі адрозніваліся: у Берасці і Гародні часцей куплялі двухпакаёвыя кватэры, а ў Віцебску, Гомелі і Магілёве попыт раўнамерна размеркаваўся паміж аднапакаёўкамі і двухпакаёўкамі.

Кошты раслі ва ўсіх абласных цэнтрах, мацней за ўсё — у Гародні, дзе «квадрат» падаражэў на 14%, да 840 даляраў (2451 рубель). У Гомелі рост склаў 10%, у астатніх гарадах — ад 3 да 5%. Самую дарагую кватэру, якую прадалі ў Берасці - 120-метровае жыллё ў цэнтры за 201 тысяч даляраў (586,7 тыс. рублёў).

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках