25 лiпеня 2025, Пятніца, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Як дамагчыся праўды?»

9
«Як дамагчыся праўды?»

Пасля смерці школьніцы ў лякарні Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі.

Больш за два месяцы прайшло з моманту трагедыі ў Ельску, дзе ў раённай лякарні памерла 14-гадовая школьніца. СК тады паведамляў аб правядзенні праверкі, але з тых часоў ніякай інфармацыі аб ходзе расследавання не з'яўлялася, піша «Флагшток».

Як высветлілася, бацькам дзяўчынкі таксама нічога не вядома пра вынікі праверкі. З гэтай нагоды бацька школьніцы выклаў у сацсеткі эмацыйнае відэа, у якім падзяліўся сваім болем.

Таксама мужчына пракаментаваў спробы прызнаць яго шматдзетную сям'ю як сацыяльна небяспечную.

"Два месяцы ў мяне няма дачкі. Я шукаю яе кожны дзень, кожны вечар на вуліцы, на балконе я спрабую выгледзець сваю дачку. Мне не стае яе, яна была мне вельмі дарагая. Бачачы іншых дзяўчынак, я бачу сваю дачку. Час лечыць? Не. Таму я прашу, паведаміце мне, што адбываецца цяпер", - публічна звярнуўся мужчына.

Ё расказаў на відэа:

"Ніхто нічога не паведамляе. Я ўдакладняў - мне сказалі: мы нічога не ведаем, у Менску займаюцца. Былі вынікі экспэртызы, не былі - я не ведаю. У каго пытацца, каму тэлефанаваць? Ці трэба нейкія скандалы ладзіць, каб нешта даведацца? Як дамагацца праўды?”

Са слоў мужчыны, лекарка, якая прызначала дзіцяці кропельніцу, пасля якой яна раптам страціла прытомнасць і неўзабаве памерла, не была адхіленая ад працы на час праверкі:

"Ніхто не пакараны, нікога не адхілілі. Я нічога не ведаю. Цішыня. Глухая цішыня".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках