25 лiпеня 2025, Пятніца, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта пенсіянеры сталі менш есці»

10
«Гэта пенсіянеры сталі менш есці»

У некаторых беларускіх вёсках закрываюць адзіныя крамы.

Людзі звяртаюцца да ўладаў з просьбай не рабіць гэтага. Але дастукацца атрымліваецца далёка не заўсёды. Суразмоўніца «Салідарнасці» дзеліцца, што не абмінула гэтая доля і яе вёску.

- У нас таксама закрылі краму. Думалі, нашы цяпер гарэлку будуць менш купляць. Думаеце хтосьці ў вёсцы стаў менш піць? Не, гэта пенсіянеры сталі менш есці.

Чакаем цяпер аўтакраму кожны раз са слязамі на вачах. Прыедзе - не прыедзе. А калі захварэў, не выйшаў да аўтакрамы сёння, усё - будзеш без хлеба.

У вёсцы без крамы ніхто не працверазеў. Бутэлечка ў гэтых ёсць заўсёды. З'явіліся «разумнікі», закупляюцца ў горадзе, а потым утрая даражэй прадаюць бутэльку нашым.

У аднаго палова хаты застаўлена самым танным, але ёсць і кагор, калі каму на пахаванне трэба. Хочаш на «вэксаль», хочаш за грошы. «Бяры ні хачу» а ў іншага самагонка дома. Усе заплюшчваюць на іх вочы. Таму што жніво, а як яны гэтыя работнікі будуць рабіць без дазапраўкі. Так што гэтыя нашы работнічкі не пакутуюць без крамы.

А нам ці чакаць аўтакраму, ці на ровар і ехаць у суседнія вёскі. У адной крама з панядзелка да серады працуе, у другой з чацвярга да пятніцы. Прадавачка і там, і там - адная.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках