25 лiпеня 2025, Пятніца, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мытнікі канфіскавалі ў беларускі 50 тысяч еўраў

23
Мытнікі канфіскавалі ў беларускі 50 тысяч еўраў
ілюстрацыйнае фота

Цяпер ёй пагражае тэрмін.

На мяжы з Літвой затрымалі 44-гадовую беларуску, якая спрабавала завезці ў краіну 50 тысяч еўраў без дэкларацыі. Жанчына ехала аўтобусам праз пункт пропуску «Каменны Лог» і выбрала «зялёны калідор» — нібыта ёй няма чаго дэклараваць.

Калі мытнікі ўдакладнілі, ці не вязе яна больш за 10 тысяч даляраў (гэта максімум без афармлення дакументаў), яна спачатку сказала, што не. Потым няўпэўнена дадала - «ну, блізу 10 тысяч еўраў».

У выніку пры даглядзе ў яе знайшлі канверт з 50 тысячамі еўраў.

У дачыненні да беларускі распачатая крымінальная справа за незаконнае перамяшчэнне вялікай сумы грошай праз мяжу (ч.2 арт. 228 КК). Ёй пагражае ад двух да пяці гадоў пазбаўлення волі. Грошы канфіскаваныя да пастановы суда.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках