Ва ўкраінскі палон трапіў 58-гадовы беларус
13- 23.07.2025, 12:19
- 12,594

Ён ваяваў на баку Расеі.
58-гадовы Вадзім Зайкоўскі з Гомеля апынуўся ва ўкраінскім палоне. Ён падпісаў кантракт з расейскім войскам і служыў у складзе 245-га гвардзейскага мотастралковага палка, паведамляе «Радыё Свабода».
Ён прыехаў у расейскі Растоў на заробкі, але пасля таго як напіўся, п'яны пайшоў у вайсковы камісарыят. У той жа дзень яго адправілі на фронт.
Зайкоўскі заявіў, што не атрымаў ні заробку, ні належных выплат, і прызнаўся, што трапіў на вайну праз уласнае глупства: «Калі б быў разумнейшы, не пайшоў бы ваяваць».
Відэа з палонным было апублікаванае ў Telegram-канале «Не чакай мяне з Украіны».