7 лiпеня 2025, панядзелак, 15:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Reuters: У ЕЗ зрабілі жорсткае папярэджанне Кітаю

1
Reuters: У ЕЗ зрабілі жорсткае папярэджанне Кітаю
Фота: REUTERS/Yves Herman

Кая Калас правяла перамовы з міністрам замежных спраў КНР Ван І.

У Еўрапейскім Звязе папярэдзілі Кітай аб наступствах ад падтрымкі вайны Расеі ва Украіне. Як піша Reuters, пра гэта кіраўніца дыпламатычнай службы Еўрапейскага Звязу Кая Каллас заявіла ў размове з міністрам замежных спраў Кітая Ван І ў Брусэлі.

Адзначаецца, што Калас «падкрэсліла сур'ёзную пагрозу, якую падтрымка кітайскімі кампаніямі незаконнай вайны Расеі прадстаўляе для еўрапейскай бяспекі».

Яна таксама заклікала Кітай «неадкладна спыніць усякую матэрыяльную дапамогу, якая падтрымлівае вайскова-прамысловы комплекс Расеі», і падтрымаць «поўнае і безумоўнае спыненне агню» і «справядлівы і трывалы мір ва Украіне».

Кітай заяўляе, што не надае вайсковай падтрымкі Расеі ў вайне ва Украіне. Аднак еўрапейскія чыноўнікі сцвярджаюць, што кітайскія кампаніі пастаўляюць многія важныя кампаненты для расейскіх дронаў і іншай зброі ва Украіне.

Прадстаўнікі ЕЗ таксама заявілі, што скарыстаюцца сустрэчай Калас і Ван І, каб заклікаць Кітай выкарыстоўваць свой уплыў як галоўнага пакупніка іранскай нафты і націснуць на Тэгеран з мэтай падпісання пагаднення па ядзернай праграме і дээскалацыі канфлікту на Блізкім Усходзе.

Адзначаецца, што гэтая сустрэча мусіць закласці аснову для саміту лідараў ЕЗ і Кітая, які адбудзецца ў канцы гэтага месяца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках